МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Топ-менеджэры МІА "Россия сегодня" Андрэй Благадыранка і Аляксандр Штоль узнагароджаны нацыянальнай прэміяй у галіне медыябізнеса "Медыя-менеджэр Расіі" ў 2017 годзе.
Гэтая прэмія ўручаецца ўжо другое дзесяцігоддзе. Па выніках конкурснага адбору ў бягучым годзе намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Андрэй Благадыранка ўзнагароджаны за выдатны ўклад у прасоўванне рускамоўнага СМІ за межамі Расіі. Кіраўнік фотаслужбы агенцтва Аляксандр Штоль прызнаны лепшым сярод прадстаўнікоў інфармагенцтваў. Ён атрымаў прыз за стварэнне новых трэндаў у фотажурналістыцы.

"Нам удалося ўсяго толькі за два з паловай гады з моманту старту праекта запусціць 10 рэдакцыйных мультымедыйных цэнтраў, якія штодня выпускаюць навіны на рускай і нацыянальнай мовах, і за такі кароткі адрэзак часу вывесці Sputnik у лік лідэраў анлайн-СМІ ў 11 краінах СНД і Балтыі", — распавёў Благадыранка.
У сваю чаргу Штоль падзякаваў за высокую ацэнку яго працы.
"Для мяне гэтая прэмія тым больш значная, што ў розны час яе лаўрэатамі станавіліся найбуйнейшыя медыя-эксперты і кіраўнікі вядучых СМІ Расіі", — сказаў ён.
МІА "Россия сегодня" — міжнародная медыягрупа, яе місіяй з'яўляецца аператыўнае і ўзважанае асвятленне падзей у свеце, інфармаванне аўдыторыі аб розных поглядах на ключавыя падзеі, у тым ліку тых, аб якіх іншыя маўчаць.