МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Гэтай ноччу ў сталіцы Расіі памёр вядомы журналіст, блогер і стартап-менеджэр Антон Носік, яму быў 51 год.
Пра смерць аднаго з "бацькоў Рунэту" у нядзелю паведамілі расійскія СМІ, а таксама знаёмыя блогера ў сваіх сацыяльных сетках.
Па папярэдніх дадзеных, у Носіка адбыўся сардэчны прыступ, паведаміў блогер Ілля Варламаў. Смерць наступіла каля двух гадзін ночы. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.
Антон Носік — папулярны блогер, журналіст і стартап-менеджар. Нарадзіўся ў Маскве 4 ліпеня 1966 года. Быў рэдактарам у многіх буйных навінавых інтэрнэт-выданнях, экс-менеджарам "Рамблера" і службы блогаў кампаніі SUP, якая валодае сэрвісам Livejournal.
Таксама Носік лічыўся адным з "бацькоў" рускамоўнага інтэрнэту.