Радыё

Ганна Бонд пра выказванні Міхалка: часам карона пачынае жаць

© Sputnik / Яна СергееваГанна Бонд
Ганна Бонд - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядомая тэлевядучая, блогер і свецкая львіца Ганна Бонд пракаментавала на радыё Sputnik Беларусь скандал вакол выказванняў Сяргея Міхалка на адрас блогера Антона Матолькі, у які апынулася ўцягнутай і яна.
Анна Бонд о высказываниях Михалка: иногда корона начинает жать

Падчас свайго акустычнага канцэрта на хутары Шаблі ў Валожынскім раёне 8 ліпеня лідэр гурта Brutto Сяргей Міхалок са сцэны сказаў палымяную прамову на адрас крытыкаў яго чытання вершаў Максіма Багдановіча ў рэкламным роліку Нацыянальнай авіякампаніі Belavia. У прыватнасці, філіпікі Міхалка прызначаліся блогеру і грамадзянскаму актывісту Антону Матольку, які нібыта раскрытыкаваў і ролік, і ролю лідэра Brutto у ім.

Сяргей Міхалок зняўся ў роліку Белавія - Sputnik Беларусь
Відэа
Сяргей Міхалок зняўся ў роліку "Белавія"

Пазней высветлілася, што Матолька ніяк не выказваўся на тэму роліка, паколькі папросту яго не бачыў. Дырэктар Brutto Антон Азізбекян у сацыяльных сетках паведаміў са слоў Міхалка, што той проста пераблытаў Матольку з Ганнай Бонд. Тэлевядучая прызналася, што была нямала здзіўленая, калі прачытала "прабачэнні" артыста на свой адрас з абяцаньнем ніколі не згадваць яе імя ні ў жыцці, ні ў творчасці.

"Справа ў тым, што я наогул не крытыкавала. Так, я бачыла ролік, так, ён мне не спадабаўся. Але я вучуся ў Акадэміі мастацтваў, дзе нас вучаць таму, што мастак заўсёды мае рацыю. Гэта было бачанне рэжысёра, такое прачытанне: Міхалок у кадры і васількі. Я публічна нідзе не выказвалася і не крытыкавала. Я проста напісала на сайце кампаніі, што гэта трызненне кампаніі. Якім чынам далей я ўлезла ў гэтую сітуацыю на наступныя суткі, я дрэнна разумею", — сказала Бонд.

Журналістка не хавае свайго здзіўлення паводзінамі артыста, на песнях якога яна расла. На яе думку, усё гэта падобна на тое, што хлопчыкі ў пясочніцы не падзялілі савочкі і формачкі. Таксама яна заўважыла, што Антон Матолька, нягледзячы на сваю скандальную рэпутацыю ў сацыяльных сетках, зрабіў як мінімум для горада Мінска вельмі шмат, і працягвае рабіць. Бонд таксама здзіўлена рэакцыяй гледачоў на прамову Міхалка.

Сяргей Міхалок, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
А ці быў Матолька: у байнэце разгарэўся скандал з удзелам Міхалка

"Дзесьці хлопец перабольшыў, але гэта бывае. Часам карона пачынае ціснуць, я так мяркую. Дзесьці перадавіла нешта. Усё ж такі мужчына павінен сябе паводзіць годна і несці адказнасць за свае словы. Лепш бы Міхалок праспяваў песню, у гэтым было б больш толку. Я не разумею, як спявак, добры артыст можа надаваць столькі часу на сваім канцэрце — а там размова на хвілін шэсць — блогеру. Ну, прабачце, калі ён не можа цяпер піярыцца на іншых тэмах, гэта не значыць, што трэба кінуць камень у блогераў. Ну і, ведаеце, калі мужык пачынае блытаць жанчыну з мужыком, тут ужо трэба падумаць", — сказала Бонд.

Прабачэнні Сяргея Міхалка на адрас Антона Матолькі і Ганны Бонд былі апублікаваныя 9 ліпеня на старонцы сацыяльнай сеткі дырэктара групы Brutto Антона Азізбекяна. Характар гэтага паведамлення выклікаў чарговую хвалю каментароў, жартаў і сур'ёзных выказванняў у бок Міхалка і самой сітуацыі. Праз некаторы час паведамленні былі выдаленыя. Падобнае адбываецца не ў першы раз, з моманту распаду гурта "Ляпіс Трубяцкі" ў 2014 годзе.

Рэдакцыя Sputnik Беларусь лічыць неабходным даць магчымасць выказацца ўсім бакам канфлікту. У бліжэйшы час спадзяемся атрымаць меркаванне Сяргея Міхалка і яго гурта.

Каментар Ганны Бонд слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0