МІНСК, 10 ліп — Sputnik. Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў панядзелак 10 ліпеня, кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі месцамі, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі прагназавалі, што летняе цяпло вернецца ў краіну ўжо ў другой дэкадзе ліпеня: ападкі спыняцца, а тэмпература паветра павысіцца.
"Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе — невялікія кароткачасовыя дажджы", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама паведамілі, што максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад +20 да + 26°C, па паўднёвым захадзе Беларусі — да +28°C.
Паводле інфармацыі суразмоўцаў Sputnik, у Мінску ўдзень у панядзелак будзе без дажджу, а паветра прагрэецца да +24°C.