Раніцай — бітва, увечары — баль: вайну 1812 года яшчэ называюць "апошняй прыгожай вайной", калі жорсткія баталіі змяняліся бліскучымі балямі, а грукат бітвы — шумам люднага кірмаша.
Пад сценамі старажытнай беларускай фартэцыі — Мірскага замка рэканструявалі адзін з эпізодаў гераічнай гісторыі часоў Напалеонаўскіх войнаў.
У чэрвені 1812 года тут адбылася бітва паміж польскай кавалерыяй, якая ўваходзіла ў склад Вялікай арміі, і ар'ергардам 2-й рускай арміі, якая адступала ўглыб Расійскай імперыі.
На месцы баталіі сышліся легендарныя асобы — камандуючы польскай кавалерыяй, удзельнік паўстання пад правадырствам Касцюшкі, генерал Аляксандр Ражнецкі і атаман Данскога казацкага войска, генерал Мацвей Платаў.
Рэканструктары з Беларусі і краін замежжа сабраліся ля Мірскага замка, каб аднавіць атмасферу апошняй прыгожай вайны на першым міжнародным фестывалі "Мір 1812-2017".
Глядзіце на відэа, як раней рэканструявалі бітву часоў Напалеонаўскіх войнаў пад Мінска>>