Гараджане ўжо параўналі новы атракцыён з "Палётам" і Hammer, якія ў Гродне ўваходзяць у спіс самых экстрэмальных.
"На горках страшней, але хочацца паўтарыць. На Hammer мы віселі ўверх нагамі на вышыні каля 15 метраў, смяяліся і рабілі сэлфі. А на горках крычалі, як вар'яты", — распавёў адзін з наведвальнікаў пасля паездкі.
Вастрыні адчуванням надае тое, што ў вагончыках рамяні бяспекі надзяваюць толькі дзецям, а дарослыя павінны моцна трымацца рукамі за парэнчы. Сумачкі, дробныя рэчы рэкамендуюць не браць. Даставаць тэлефон або камеру падчас паездкі рызыкова.
У адміністрацыі парка кажуць, што аматарам вострых адчуванняў варта паспрабаваць пракаціцца пасля дажджу. Калі рэйкі яшчэ не высахлі, ваганетка лётае нашмат хутчэй. Яшчэ адзін сакрэт для павелічэння хуткасці — ехаць у цалкам запоўненым вагончыку і выбіраць суседзяў у целе. Больш вага — мацней разгон.
"Гэтую горку мы чакалі пяць гадоў. Чэргі на выраб такіх атракцыёнаў вельмі вялікія. Наша горка спецыяльна прызначаная для невялікіх паркаў", — распавёў адміністратар Гродзенскага парку атракцыёнаў Павел Кавалевіч.
Вышыня канструкцыі — 11 метраў, даўжыня шляху — 335 метраў. Ёсць участкі са свабодным падзеннем ваганеткі. Максімальная хуткасць — не менш за 70 кіламетраў у гадзіну. Катацца на ёй могуць не толькі дарослыя, але і дзеці ростам вышэй за 135 см.
Амерыканскую горку пару тыдняў таму прывезлі з Італіі, дзе яна была выраблена па замове гродзенскага прыватнага парка атракцыёнаў. Мантажом і ўстаноўкай займалася фірма-вытворца, якая ўваходзіць у спіс лепшых сусветных вытворцаў атракцыёнаў.
У бліжэйшы час дызайнеры зоймуцца дэкорам новага збудавання. Яго аснову аформяць ў выглядзе руін старажытнага Карфагена, з якіх будуць вырастаць амерыканскія горкі.