Wi-Fi з'явіўся на беларускіх чыгуначных вакзалах

© PixabayЧыгунка, архіўнае фота
Чыгунка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз выйсці ў сеціва можна толькі на вакзалах у 18 гарадах, аднак праз два тыдні ў БЧ абяцаюць запусціць паслугу на ўсіх вакзалах.

МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Бясплатны Wi-Fi з'явіўся на чыгуначных вакзалах Беларусі з 10 ліпеня, паведамілі Sputnik у прэс-цэнтры Беларускай чыгункі (БЧ).

"З 10 ліпеня БЧ сумесна з СТАА "Мабільныя Тэлесістэмы" ў тэставым рэжыме арганізавала бясплатны доступ да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi на чыгуначных вакзалах краіны", — распавялі ў БЧ.

Памежны слуп - Sputnik Беларусь
На мяжы Беларусі з Украінай і Польшчай з'явіўся Wi-Fi ад Белтэлекама

Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што хот-споты сеткі Wi-Fi з'явіліся ў залах чакання і холах пакуль у некаторых ж/д вакзалах. У прыватнасці, пасажыры могуць скарыстацца бясплатным выхадам у сеціва на вакзалах у Мінску, Оршы, Маладзечне, Барысаве, Баранавічах, Лідзе, Гродна, Лунінцы, Пінску, Гомелі, Жлобіне, Калінкавічах, Магілёве, Асіповічах, Бабруйску, Крычаве, Віцебску і Полацку.

"Хуткасны доступ у сетку забяспечваецца пры дапамозе тэхналогіі 4G і аптычных каналаў сувязі", — звярнулі ўвагу ў БЧ.

У прэс-цэнтры запэўнілі, што паслуга Wi-Fi будзе запушчана ў камерцыйную эксплуатацыю на ўсіх вакзалах БЧ з 25 ліпеня.

Стужка навiн
0