Музей марозіва запрашае незвычайна адзначыць Дзень шакаладу

Падпісацца
Сусветны дзень шакаладу быў афіцыйна зацверджаны ў Францыі 22 гады таму і з таго часу традыцыя ладзіць у гэты дзень шакаладны баль распаўсюдзілася па ўсім свеце.

МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Мінскі музей марозіва вырашыў незвычайна адсвяткаваць Сусветны дзень шакаладу. У гэты вечар у музеі з'явіцца незвычайны экспанат — шакаладная карціна, якую мастак-кандытар створыць на вачах у наведвальнікаў.

"Музей марозіва "Белый Полюс" падрыхтаваў да свята ядомае шакаладнае палатно, на якім з'явіцца ядомы белы мядзведзь, паўночнае ззянне і снежныя сумёты. Удзельнікі шакаладнага пленэру змогуць ацаніць не толькі знешні выгляд арт-аб'екта, але і паспрабаваць яго на густ", — распавялі арганізатары.

У дзень шакаладу ў музеі марозіва госці таксама змогуць самастойна навучыцца гатаваць шакаладнае марозіва пад кіраўніцтвам дасведчанага шакалацье. І, вядома, ніхто не застанецца без дэсерту — разам з уваходным квітком кожны госць музея па традыцыі атрымае натуральны пламбір у хрусткай шкляначцы.

Дзень шакаладу быў прыдуманы і ўпершыню праведзены французамі ў 1995 годзе. Спачатку гэта было свята выключна нацыянальнае, але з часам замежныя суседзі сталі пераймаць цікавую традыцыю, і неўзабаве яна распаўсюдзілася па планеце ў выглядзе міжнароднай грандыёзнай падзеі. Дарэчы, ліпеньскі Сусветны дзень шакаладу не адзіны ў сваім родзе — дакладна такі ж адзначаюць яшчэ і 4 верасня.

Дзе: ГРЦ Galleria, 6 паверх;

калі: 11 ліпеня, з 19 да 20;

квіткі: дарослы — 5 рублёў, дзіцячы — 3 рублі.

Стужка навiн
0