МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Дзень Пятра і Паўла — канчатак Пятрова паста — адзначаць праваслаўныя вернікі ў сераду 12 ліпеня, паведамілі Sputnik у Беларускай праваслаўнай царкве.
Пятроў пост — адзін з чатырох асноўных у праваслаўных вернікаў, які традыцыйна пачынаецца пасля Духава дня і доўжыцца аж да свята святых Пятра і Паўла (12 ліпеня).
У гонар Пятрова дня, якім завяршаецца пост, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел правядзе раніцай у сераду боскую літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска. Напярэдадні свята мітрапаліт таксама сустракаўся з вернікамі.
Святыя Пётр і Павел лічацца заступнікамі рыбакоў, таму ў Пятроў дзень аматары рыбнай лоўлі звычайна ставілі ў цэрквах свечкі і маліліся праз заступніцтва святых на працягу года.
Сярод традыцый Дня Пятра і Паўла — памыцца раніцай крынічнай вадой. У той жа час купацца ў гэтае свята вернікам нельга — згодна з народнымі павер'ямі, гэта можа прывесці да бяды. Прынята на Пятроў дзень наведваць сваіх сваякоў і ўспамінаць родных, якія пайшлі з жыцця, а таксама маліцца за іх.