Відэа

Рокеры Three Days Grace раздаюць аўтографы мінскім фанаткам

Падпісацца
У Мінску прайшоў канцэрт канадскага рок-гурта Three Days Grace. Глядзіце на відэа, як перад выступленнем музыкі раздавалі аўтографы сваім прыхільніцам.

Аўтографсэсія канадскіх альтэрнатыўшчыкаў Three Days Grace была запланавана на гадзіну дня, але ў выніку пачалася каля пяці вечара. Сотні прыхільнікаў гурта (у асноўным дзяўчаты) чакалі запаветных роспісаў, а некаторыя ў абмен на аўтограф давалі невялікія прэзенты: матрошкі на ключы, нехта нават уручыў бубначу Нілу Сандэрсану партрэт алоўкам. Three Days Grace раздавалі аўтографы каля гадзіны.

"Учора мы ездзілі ў аэрапорт, сустракалі музыкаў. Нам гэтага здалося мала, вось, прыйшлі яшчэ і за аўтографамі. Чакалі доўга, але чаго не зробіш дзеля любімага гурта", — распавялі дзве фанаткі рок-калектыву.

Three Days Grace набылі папулярнасць у 2003 годзе, пасля выхаду аднайменнага альбома. У 2007 годзе былі прызнаныя вядучым музычным калектывам сярод усіх жанраў року ў Канадзе і ЗША. У 2012 калектыў пакінуў саліст Адам Ганцье, яго месца заняў Мэт Уолст, брат гітарыста гурта.

Стужка навiн
0