МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Тэатр ценяў Teulis вязе ў Мінск новую праграму з высокамастацкім святлом, навейшымі тэхналогіямі і займальным сюжэтам, распавялі арганізатары паказу.
Валодаючы тэхнікай за межамі чалавечых магчымасцяў, танцоўшчыкі тэатра ценяў робяць на сцэне цуды, іх лёгкі, іранічны стыль балансуе на мяжы танца і акрабатыкі, а цудоўныя візуальныя эфекты кожны раз шакуюць публіку.
У аснове арыгінальнага сцэнару ляжыць вядомая казка с выразнымі філасоўскімі акцэнтамі і камічнымі сітуацыямі, якія не пакідаюць абыякавымі ні малых, ні дарослых.
"Усе мы людзі, у кожнага свій позірк на каханне і стасункі, і тое, што адным даецца лёгка і без перашкодаў, у іншых можа заняць цэлае жыццё. Спектакль "Вечная гісторыя" пра спрадвечную барацьбу рамантыкі і прагматызму, кахання і разліку, страсці і гармоніі", — распавялі арганізатары.
Гэты спектакль пра "нас сёняшніх". Глядач убачыць пазнавальныя тыпажы сучаснікаў, якія вырашаюць тыя ж праблемы, што і ён, жартуюць на злобу дня. "Таму кожны жэст артыста знаходзіць маментальны водгук у зале".
"Тэатр ценяў Telius пераконвае нас, што ўсе фантазіі можна ўвасобіць у жыццё з дапамогай ценю чалавечага цела", — дадалі суразмоўцы агенцтва.
Прэм'ера спектаклю "Вечная гісторыя" пакажуць у 28 кастрычніка ў КЗ "Мінск"; пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў — ад 25 рублёў.