МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Амерыканскі часопіс Billboard апублікаваў спіс самых высокааплатных музыкаў па выніках мінулага года.
Billboard рэгулярна складае рэйтынг самых высокааплатных музыкаў, сярод якіх пераважная большасць — амерыканцы ці брытанцы.
У рэйтынгу па выніках 2016 года лідзіруе Бьёнсэ — яна зарабіла 62,1 мільёна долараў. Другое месца — у легендарнага гурта Guns N' Roses (42,3 мільёна даляраў), трэцяе — у Бруса Спрынгсціна.
У спісе таксама фігуруюць Дрэйк, Адэль, Джасцін Бібер, Рыяна і іншыя музыкі.
Што характэрна, у топ трапіў і памёр у студзені мінулага года Дэвід Боўі — продажу альбомаў прынеслі яму пасмяротны даход у 11,5 мільёнаў долараў. У рэйтынгу ён займае 34-ы радок.
У Billboard спіс не патрапілі музыкі з постсавецкіх краін. Паводле дадзеных выдання Forbes, сярод расійскіх артыстаў самым высокааплатным ў мінулым годзе былі Сяргей Шнураў і групоўка "Ленинград", а таксама Рыгор Лепс.