МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Няўстойлівае надвор'е захаваецца на Беларусі на гэтых выхадных, але дажджоў ужо будзе менш і стане халадней, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Гідрамеце.
Увесь працоўны тыдзень па Беларусі ішлі моцныя дажджы, праз якія сіноптыкі неаднаразова абвяшчалі аранжавы ўзровень небяспекі, але затым паабяцалі, што надвор'е ў краіне пачне змяняцца.
"У суботу будзе воблачна з праясненнямі, дажджы пройдуць па паўночным усходзе краіны", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама паведамілі, што ноччу тэмпература паветра складзе ад +6 да +12°С, днём — да +21°С.
У нядзелю і панядзелак у Беларусі будзе халаднавата, кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі ўначы і толькі ў асобных раёнах.
Сіноптыкі прагназуюць, што днём у нядзелю 16 ліпеня тэрмометры пакажуць ад +17 да +24°С, а ў панядзелак па паўночным усходзе — толькі +14..+16°С.