МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Беларусы больш актыўныя на працягу дня, чым жыхары Еўропы і ЗША, сведчаць дадзеныя даследчыкаў са Стэнфардскага універсітэта.
Навукоўцы даследавалі дадзеныя аб актыўнасці 717 тысяч чалавек з 111 краін свету. У цэнтры ўвагі была колькасць штодзённых крокаў, гэтую інфармацыю спецыялісты атрымлівалі са смартфонаў.
Па выніках даследавання, самымі актыўнымі апынуліся грамадзяне Ганконга і Кітая — іх жыхары здзяйсняюць у сярэднім 6 880 і 6 189 крокаў штодня.
Найбольш жа гультаяватыя краіны — Малайзія, Саудаўская Аравія і Інданезія, дзе жыхары здзяйсняюць менш чатырох тысяч крокаў штодзень. Беларусь у гэтым рэйтынгу знаходзіцца пасярэдзіне — грамадзяне рэспублікі штодня праходзяць каля шасці тысяч крокаў. Па гэтым паказчыку беларусы абыходзяць еўрапейцаў і амерыканцаў, якія больш лянівыя.
Сярэдні ж паказчык актыўнасці складае 4 961 крок, хоць медыкі раюць кожны дзень здзяйсняць не менш дзесяці тысяч крокаў.