МІНСК, 15 ліп — Sputnik. Срэбра заваявалі беларускі Алёна Наздрова і Каміла Бобр на дыстанцыі 500 метраў на каноэ-двойцы.
На такой жа дыстанцыі ў мужчын трэцяй прыйшла мужчынская байдарка-чацвёрка ў складзе Петрушэнка, Траццякова, Борыкава і Бялко.
Чэмпіянат Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ праходзіць у балгарскім Плоўдзіве. Сёння ў спаборніцтве пройдзе 8 фіналаў з удзелам беларускіх весляроў на байдарках і каноэ, у якіх прымуць удзел 11 беларускіх лодак: 5 мужчынскіх байдарак і два каноэ, а таксама 3 байдаркі і каноэ з жаночымі экіпажамі.