Падача дакументаў у ВНУ на бюджэт завершыцца ўжо ў панядзелак

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкАбітурыенты, архіўнае фота
Абітурыенты, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У абітурыентаў застаецца крыху часу на тое, каб вызначыцца са сваёй будучай прафесіяй.

МІНСК, 16 ліп — Sputnik. Падача дакументаў на бюджэтную форму навучання ў беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы завершыцца ў будучы панядзелак, нагадалі Sputnik у Мінадукацыі.

Падача дакументаў на бюджэт пачалася 12 ліпеня і працягваецца да 17 ліпеня ўключна. Абітурыенты большасці ВНУ маюць магчымасць сачыць анлайн за ходам падачы і глядзець, дзе захоўваецца невысокі конкурс і прахадныя балы.

Традыцыйна абітурыенты з самымі высокімі баламі па выніках цэнтралізаванага тэставання і сярэдняга бала атэстата выбіраюць спецыяльнасці, звязаныя з юрыспрудэнцыяй і міжнароднымі адносінамі, а таксама замежнымі мовамі — у прыватнасці, усходнімі.

Дакументы можна падаваць толькі ў адну ВНУ, аднак да вечара панядзелка абітурыенты яшчэ могуць паспець перанесці іх на іншую спецыяльнасць ці ў іншую навучальную ўстанову.

Прахадныя балы і конкурсы будуць вядомыя толькі пасля залічэння абітурыентаў на першы курс — гэта значыць на працягу наступнага тыдня.

Прыём дакументаў на платную форму атрымання вышэйшай адукацыі ў большасці ВНУ будзе доўжыцца да 4 жніўня.

Стужка навiн
0