Відэа

Відэафакт: фестываль "Прыродныя ўзоры" прайшоў у Батанічным садзе

Падпісацца
Летні фестываль у другі раз прайшоў у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі. Глядзіце на відэа, якая насычаная праграма была ў свята ў гэтым годзе.

Арганізатары зладзілі фэст пад дэвізам "Зрабі горад ярчэй" і паказалі, што з дапамогай звыклых прыродных матэрыялаў можна змяняць прастору вакол сябе. Адбыўся конкурс фларыстаў-дызайнераў, гледачы ўбачылі фларыстычны паказ. Для дзяцей і дарослых настаўнікі правялі майстар-класы.

Гасцям таксама прапанавалі яркія фотазоны, фудкорт і выставу рамеснікаў, у якой прынялі ўдзел больш за 50 майстроў.

Завяршыўся фестываль узнагароджаннем пераможцаў конкурсу фларыстаў-дызайнераў і конкурсу дзіцячых малюнкаў. Для публікі выступілі музыканты з этнічнымі барабанамі і выканаўца эстрадных песень Яўген Ермалковіч.

Стужка навiн
0