МІНСК, 17 ліп — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка заняла 201-е месца ў рэйтынгу ракетак свету сярод жанчын пасля Уімблдона.
Былая першая ракетка свету Азаранка вярнулася ў вялікі спорт пасля нараджэння сына і дайшла да чацвёртага круга Уімблдона. Пасля гульні на турніры тэнісістка прыкметна паднялася ў рэйтынгах лепшых ракетак свету.
У абноўленым рэйтынгу WTA Азаранка паднялася на 482-е месца і заняла 201-ю пазіцыю ў спісе лепшых тэнісістак свету.
Зараз вышэйшую пазіцыю сярод беларускіх спартсменак займае Аляксандра Сасновіч — 100-е месца. Арына Сабаленка займае 120-е месца, Вольга Гаварцова — 144-е.
Першай ракеткай свету пасля Уімблдона стала 25-гадовая тэнісістка з Чэхіі Караліна Плішкава — да гэтага ў рэйтынгу яна так высока не ўздымалася.
Пераможца ж спаборніцтва, іспанка Гарбін Мугуруса, цяпер займае пятую пазіцыю па версіі WTA.