МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Дэйв Гаан быў выпісаны з 9-й гарадской клінічнай бальніцы раніцай у аўторак. Яго стан лекары ацэньваюць як здавальняючы, іншай інфармацыі аб самаадчуванні спевака медыкі не паведамляюць, удакладняючы, што займаліся стабілізацыяй стану артыста прыкладна да гадзіны ночы. У падзяку Дэйв сфатаграфаваўся з супрацоўнікамі клінікі.
Несалодка сталічным медыкам прыйшлося і з-за нашэсця фанатаў, якія ўсю ноч дзяжурылі ля сцен бальніцы ў чаканні куміра.
Карэспандэнт Sputnik паведаміў, што ў медыцынскім заключэнні, выдадзеным на рускай і англійскай мовах, значыцца, што старонніх прэпаратаў у крыві вакаліста не было выяўлена.
Зараз арганізатары вырашаюць пытанне аб тым, ці адбудзецца канцэрт гурта ў Кіеве (які намечаны на заўтра). Добры стан артыста дазваляе спадзявацца, што канцэрт усё ж-такі адбудзецца.