Прах Магдалены Радзівіл можа быць пахаваны ў Чырвоным касцёле

© Sputnik / Виктор ТолочкоЧырвоны касцёл
Чырвоны касцёл - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская меценатка, якая памерла ў Швейцарыі ў 1945 годзе, прасіла пахаваць яе ў Мінску ў Чырвоным касцёле.

МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Пытанне пра тое, дзе будзе пахаваная скрыня з прахам Марыі Магдалены Радзівіл, якую даставілі ў Мінск, яшчэ не вырашана, паведаміў Sputnik у аўторак намеснік старшыні асацыяцыі беларусаў Швейцарыі Аляксандр Сапега.

Скрыня з прахам княгіні Марыі Магдалены Радзівіл была дастаўлена ў Мінск з Швейцарыі на мінулым тыдні. У беларускай сталіцы ў мінулую суботу прайшоў з'езд беларусаў свету.

"У цяперашні час яшчэ няма інфармацыі, дзе будзе пахаваны прах. Мы чакаем прыняцця рашэння па гэтым пытанні", — сказаў Сапега.

Паводле яго слоў, разглядаецца тры варыянты — у касцёле Святога Сымона і Святой Алены (Чырвоны касцёл), на Кальварыйскіх могілках, альбо ў Нясвіжы.

Суразмоўца Sputnik таксама адзначыў, што яму спатрэбіўся досыць доўгі час, каб падрыхтаваць усе неабходныя дакументы, каб прывезці скрыню з прахам княгіні Радзівіл ў Мінск.

"На гэта спатрэбілася паўтара года", — сказаў Сапега. Ён таксама ўдакладніў, што ён прывёз прах у Мінск у ноч з 15 на 16 ліпеня. "На з'ездзе беларусаў свету мы з пробашчам Чырвонага касцёла ксяндзом Уладзіславам Завальнюком памаліліся за супакой душы княгіні Радзівіл, а ў касцёле былі пастаўленыя свечкі", — сказаў ён.

Сапега таксама адзначыў, што апошняй воляй Магдалены Радзівіл было — пахаваць яе прах у Чырвоным касцёле, таксама гэтага хочуць і прадстаўнікі роду Радзівілаў. Ён удакладніў, што ў цяперашні час скрыня з прахам знаходзіцца не ў касцёле, а ў яго.

© Public DomainМарыя Магдалена Радзівіл
Мария Магдалена Радзивилл  - Sputnik Беларусь
Марыя Магдалена Радзівіл

Марыя Магдалена Радзівіл нарадзілася 8 ліпеня 1861 года ў Варшаве. Атрымала выдатную хатнюю адукацыю. Марыя Магдалена лічыла сябе беларускай і актыўна падтрымлівала і фінансавала беларускія выдавецтвы.

У яе сядзібе ў Кухцічах (Уздзенскі раён) гасцявалі Вацлаў Іваноўскі, браты Луцкевічы, Раман Скірмунт, Эдвард Вайніловіч і іншыя дзеячы беларускага культурнага руху.

Княгіня праславілася як меценатка, якая адкрывала школы, шпіталі, а таксама будавала храмы. У 1912 годзе ў газеце "Мінскае рускае слова" княгіня пісала: "Лічу сябе беларускай, паходжання літоўскага. Як і муж мой, за польку сябе не прызнаю". Марыя Магдалена называла сябе "беларускай шляхцянкай".

Апошнія 30 гадоў свайго жыцця правяла ў манастыры сясцёр-дамініканак у Фрыбургу (Швейцарыя). У сваім завяшчанні прасіла пахаваць сябе ў Чырвоным касцёле ў Мінску.

Стужка навiн
0