Жыхар Нью-Ёрка Марк Фрылі ў нядзелю выклаў у інтэрнэт відэа, дзе бачна, як яго сабака ратуе аленяня з вод Атлантыкі.
Фрылі шпацыраваў па беразе са сваімі двума сабакамі, як раптам адзін з іх кінуўся ў ваду. Як сталася, жывёла кінулася ратаваць маленькага аленя, які ў гэты момант тануў. Сабака па мянушцы Стром выцягнуў аленяня на бераг і нават паспрабаваў паклапаціцца аб ім. Выратаванне сабакам аленяня заняло каля васьмі хвілін.
Марк Фрылі выклікаў ратавальнікаў і заставаўся з выратаваным зверам да іх прыбыцця. Спецыялісты кажуць, што аленю нічога не пагражае.
У інтэрнэце ролік з запісам цудоўнага выратавання ўжо набраў больш за 100 тысяч праглядаў.