Беларускія Мальдывы ператварыліся ў прамзону і сталі непапулярнымі

© Photo : УВД Гродненского облисполкомаМелавыя кар'еры
Мелавыя кар'еры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На некалі папулярных у турыстаў вадаёмах праведзена рэкультывацыя, і глядзець там ужо няма на што.

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Крэйдавыя кар'еры, размешчаныя побач з пасёлкам Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне, перасталі быць папулярнымі ў турыстаў, канстатавалі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Кар'еры сталі шырока вядомыя некалькі гадоў таму: сюды ехалі людзі не толькі з Беларусі, але і блізкага замежжа — турыстаў прыцягваў незвычайны бірузовы колер вадаёмаў, які нагадваў ваду Індыйскага акіяна ля Мальдыўскіх астравоў.

"Краснасельскія кар'еры на нейкі час здабылі такую папулярнасць, што сталі ўлюбёным месцам для фота- і відэаздымак. У 2012 годзе тут быў зняты кліп гурта "Цвет алоэ" на песню "Наше лето", — сказалі ва УУС.

Пры гэтым у кіраванні адзначылі, што там не існавала ніводнага пляжу і былі зафіксаваныя смяротныя выпадкі пры купанні.

Фасфагіпс - Sputnik Беларусь
Фота
Белыя горы, або тэхнагенны цуд Беларусі

"Былі прыняты кардынальныя меры. Узмоцнена ведамасная вартаўнічая ахова, створана рэйдавая група і выстаўлены стацыянарны пост міліцыянераў з ліку супрацоўнікаў Ваўкавыскага аддзела дэпартамента аховы МУС", — паведамілі ў міліцыі, удакладніўшы, што за наведванне краснасельскіх "Мальдываў" была ўведзена адміністрацыйная адказнасць — штрафы за купанне і стаянку аўтамабіля ў неналежным месцы.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, рэкультывацыя кар'ераў зрабіла іх менш прывабнымі ў эстэтычным плане, але больш бяспечнымі.

"На сённяшні дзень мясцовасць нагадвае выключна прамзону", — сказалі суразмоўцы Sputnik.

Пры гэтым згодна з праведзеным Ваўкавыскім занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі праверкам вады па мікрабіялагічных паказчыках яна не адпавядала патрабаванням нормаў — колькасць некаторых бактэрый перавышала норму амаль у 100 разоў.

Стужка навiн
0