Фотаконкурс імя Сценіна: інтэрнэт прагаласаваў за фота "на памяць"

© Photo : StenincontestПрадавачка салодкай ваты
Прадавачка салодкай ваты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
"А потым апашка раптам усміхнулася, і я зрабіў той самы кадр. Яна спытала: "Навошта фатаграфуеш?". Я адказаў: "На памяць".

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, падвёў вынікі анлайн-галасавання. Лепшай на думку непрафесіяналаў стала праца фотажурналіста Sputnik з Кыргызстана Табылды Кадырбекава "Прадаўшчыца салодкай ваты".

Разам з пераможцамі конкурсу, якіх 7 жніўня 2017 года назаве прафесійнае журы, пераможца галасавання інтэрнэт-карыстальнікаў атрымае дыплом.

Сэлфі-культура - Sputnik Беларусь
Апублікаваны шорт-ліст фотаконкурсу імя Андрэя Сценіна

У ТОП-5 па выніках інтэрнэт-галасавання таксама ўвайшлі фотазамалёўка "Удовы на свяце фарбаў" Шашы Шэкхар Каш'япа (Індыя), рэпартаж "Пратэсты ў горадзе Грабу" Фандулвазі Джайкло (ПАР), пранізлівы партрэт маленькага бежанца ў Ідамені Ганны Пантэлія (Грэцыя) і кадры зімовага сёрфінгу на Камчатцы і ў Прыморскім краі Юрыя Сміцюка (Расія).

Кіраўнік фотаслужбы МІА "Россия сегодня" Аляксандр Штоль: "Мы рады вынікам анлайн-галасавання, якое дэманструе высокую папулярнасць сучаснай фатаграфіі ў гледачоў. Работы, за якія галасавалі аматары, адрознівае дакладнасць у перадачы выпадкова выхапленых бытавых сцэн і яркасць фатаграфічных фарбаў".

Табылды Кадырбекаў пра гісторыю стварэння фатаграфіі: "На вуліцы была завіруха. Калі шчыра, калі шэф-рэдактар даручыў мне зрабіць фотастужку, я пайшоў неахвотна. Але ў працэсе здымак рассмакаваўся, перастаў мёрзнуць і хавацца ад снегу. Стала цікава назіраць, як бішкекчане рэагуюць на снежны віхор. Я ўжо збіраўся завяршыць фоташпацыр па сталіцы, калі ўбачыў бабулю, якая гандлюе салодкай ватай. Я зрабіў фота са спіны, але мне падалося, што чагосьці не хапае. Абышоў яе, зрабіў пару кадраў. А потым апашка раптам усміхнулася, і я зрабіў той самы кадр. Яна спытала: "Навошта фатаграфуеш?". Я адказаў: "На памяць".

У 2017 годзе на Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна было даслана каля 5000 работ з 76 краін свету ў чатырох намінацыях: "Галоўныя навіны", "Спорт", "Мая планета" і "Партрэт. Герой нашага часу".

Даведка аб конкурсе

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна ставіць сваёй мэтай падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў — таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.

У 2016 годзе конкурс сабраў 6000 работ з 71 краіны свету, а працы пераможцаў экспанаваліся на фестывальных і выставачных пляцоўках у Маскве, Стамбуле, Кейптаўне, Шанхаі, Пекіне, Каіры, Берліне, Рыме, Марыборы і Любляне.

Міжнароднымі партнёрамі намінацый конкурсу ў 2017 годзе сталі: тэлеканал Al Mayadeen TV, Shanghai United Media Group (SUMG) і МККК.

Генеральнымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйна-навінавы партал Вести.Ru, агульнарасійскі дзяржаўны тэлеканал "Россия-Культура", інфармацыйна-навінавы партал KP.ru, інфармацыйны партал ЖурДом і партал Russian Photo. Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, інфармацыйнае агенцтва Askanews, медыяхолдынг Independent Media, інфармацыйнае агенцтва Notimex, навінавае агенцтва ANA, тэлеканал і партал RT, The Royal Photographic Society, Shanghai United Media Group (SUMG), інфармацыйнае агенцтва Xinhua, навінавае агенцтва ANDES. У статусе галіновых інфармацыйных партнёраў конкурс падтрымліваюць: Акадэмія Фатаграфіі, агенцтва ГеоФото, партал Photo-study.ru, онлайн часопіс Bleek Magazine, Саюз журналістаў Масквы, Школа візуальных мастацтваў, Саюз фотамастакоў Расіі, інфармацыйны партал YOung JOurnalists і фестывалі PhotoVisa і "Фотопарад в Угличе".

Стужка навiн
0