Галерэя "Ў" можа быць знесена

© SputnikГалерэя Ў, архіўнае фота
Галерэя Ў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Гарадскія ўлады выстаўляюць на аўкцыён участак былога тралейбуснага парку з перспектывай будаўніцтва на гэтай тэрыторыі квартала жылых і адміністрацыйных будынкаў з падземнымі паркінгамі.

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Тэрыторыю былога тралейбуснага дэпо рыхтуюць да продажу з аўкцыёну для наступнага будаўніцтва тут жылога комплексу з аб'ектамі сацыяльна-грамадскага прызначэння і падземнымі паркінгамі, адпаведная інфармацыя аб аўкцыёне размешчана на сайце Мінскага гарадскога цэнтра нерухомасці (МГЦН).

Историк, краевед, руководитель проекта Путешествия в прошлое Павел Дюсеков - Sputnik Беларусь
Радыё
Краязнаўца: што страцяць Мінск і яго жыхары са знікненнем Асмалоўкі

Мяркуючы па картах, якія суправаджаюць інфармацыю аб будаўніцтве ў квартале праспект Незалежнасці — праспект Машэрава — вуліца Чырвоная — вуліца Кісялёва, пад знос могуць патрапіць будынак, дзе цяпер размяшчаецца галерэя сучаснага мастацтва "Ў", а таксама шэраг адміністрацыйных і вытворчых будынкаў на тэрыторыі парку. Ва ўсялякім выпадку, яны апынуліся ўнутры межаў "тэрыторыі з аб'ектамі, якія падлягаюць зносу".

Раней Sputnik са спасылкай на начальніка аддзела жыллёвага будаўніцтва Камітэту будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірыну Гонтараву паведамляў, што ў зараз распрацоўваецца канцэпцыя забудовы тэрыторыі былога тралейбуснага парку.

"На месцы тралейбуснага парку плануецца жылая і адміністрацыйна-дзелавая забудова. Канцэпцыя распрацоўваецца. Зноў жа ўсё ўпіраецца ў грошы. Трэба пабудаваць інфраструктуру. Калі будзе будавацца жыллё, трэба зрабіць перакладку ўсіх сетак", — сказала Гонтарава.

Забудоўваць тэрыторыю планавалі яшчэ на пачатку 2000-х. Праект павінна была рэалізоўваць маскоўская кампанія "Маноліум-Працэсінг" у абмен на будаўніцтва новага тралейбуснага парку ва Уруччы. Аднак працы ў цэнтры беларускай сталіцы так і не пачаліся.

Калі адбудзецца аўкцыён, у МГЦН не ўдакладняюць. 

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" - найстарэйшая пляцоўка, дзе збіраюцца інтэлектуалы і творчая моладзь сталіцы. Тут праводзяцца выставы і сустрэчы беларускай інтэлігенцыі. Акрамя галерэі "Ў", у будынку па адрасе праспект Незалежнасці, 37а знаходзіцца таксама вінны бар і кнігарня.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі