МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Новы сезон папулярнага тэлесерыяла "Гульня тронаў" працягвае ставіць рэкорды па колькасці праглядаў першай серыі, паведаміла выданне Entertainment Weekly.
Прэм'ера сёмага сезону "Гульні тронаў" адбылася ў мінулую нядзелю, а ўжо ў панядзелак стала вядома аб рэкорднай колькасці праглядаў новага эпізоду на сайце кампаніі HBO.
Паводле апошніх дадзеных, толькі на сэрвісах HBO новую "Гульню тронаў" паглядзелі больш за 16,1 мільёна чалавек. Пры падліках не ўлічваліся ні рэтрансляцыі ў іншых краінах, ні пірацкія прагляды і запампоўкі — такім чынам, рэальная колькасць праглядаў можа быць вышэй у некалькі разоў.
"Гульня тронаў" устанавіла рэкорд і па колькасці запісаў у сацыяльных сетках: толькі ў Twitter аб новай серыі напісалі больш за 2,5 мільёна чалавек.
Для параўнання, колькасць гледачоў папулярнага тэлесерыяла "Звышнатуральнае" рэдка перавышала пяць мільёнаў чалавек. Максімальная колькасць гледачоў эпізоду серыяла "Сапраўдны дэтэктыў" складала 3,5 мільёна чалавек, а "Амерыканскай гісторыі жахаў" — 2,9 мільёна.
Другая серыя сёмага сезону "Гульні прастолаў" выйдзе на экраны ўноч з нядзелі на панядзелак.