Мінчука аштрафавалі за абразу ўпадабанай дзяўчыны ў сацсетках

© Sputnik / Владимир Трефилов / Перайсці ў медыябанкЛагатыпы сацыяльных сетак
Лагатыпы сацыяльных сетак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падчас праверкі міліцыянты высветлілі, што так 35-гадовы мінчук хацеў звярнуць на сябе ўвагу.

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Жыхар Мінска атрымаў штраф у памеры 230 рублёў за тое, што напісаў нецэнзурнае паведамленне ў адной з сацыяльных сетак упадабанай дзяўчыне, паведамілі Sputnik у ГУУС Мінгарвыканкама.

Аляксандр Лукашэнка на Кангрэсе рускай прэсы - Sputnik Беларусь
Лукашэнка выступае за маральнасць і духоўнасць у сацсетках

У сталічнай міліцыі канстатуюць, што цяпер усё больш грамадзян звяртаюцца ў праваахоўныя органы з просьбамі пакараць карыстальнікаў інтэрнэту за тыя ці іншыя выказванні ў сетцы.

"Мінчук быў прыцягнуты да адказнасці і выплаціў штраф у памеры 230 рублёў за абразлівыя словы ў адрас 20-гадовай дзяўчыны", — сказалі ў ГУУС.

Ва ўпраўленні адзначылі, што на старонцы пацярпелай у адной з сацыяльных сетак 35-гадовы мужчына пакінуў нецэнзурнае паведамленне. Дзяўчына на гэта пакрыўдзілася і напісала заяву ў міліцыю, зрабіўшы скрыншоты.

Падчас правядзення па дадзеным факце праверкі праваахоўнікі высветлілі, што аматар моцных выразаў такім незвычайным чынам хацеў прыцягнуць увагу прывабнай жанчыны.

Стужка навiн
0