Мінкульт пра Баса: шмат не можам, але абыякавымі не засталіся б

© Sputnik / Виктор ТолочкоПершы дырэктар "Славянскага базару" Радзівон Бас
Першы дырэктар Славянскага базару Радзівон Бас - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аб праблемах, з якімі сутыкнуўся імкліва губляючы здароўе стваральнік "Славянскага базару ў Віцебску", у Міністэрстве культуры не ведаюць, але паабяцалі данесці інфармацыю да міністра.

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Аб становішчы, у якім апынуўся адзін са стваральнікаў і першы дырэктар "Славянскага базару ў Віцебску" Радзівон Бас, у Міністэрстве культуры не ведаюць.

Бас узначальваў "Славянскі базар" больш за 20 гадоў. У 2013 з-за праблем са здароўем вымушаны быў напісаць заяву аб сыходзе. З тых часоў перажыў ампутацыю абедзвюх ног і аслеп. У апошні час стан яго пагаршаецца.

Адзінае, па словах родных, чым адзначылі заслугі заснавальніка "Славянскага базару" перад горадам, — гэта будаўніцтва пандуса для інваліднай калыскі ля пад'езда. Праўда, дабрацца да пандуса Радзівон Міхайлавіч не можа, паколькі сям'я жыве на трэцім паверсе ў доме без ліфта. Ганароваму жыхару Віцебска і заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь у цяперашні час, акрамя родных, дапамагае Віцебскі яўрэйскі цэнтр, які прадаставіў сядзелку.

"Ня ведалі аб такой сітуацыі. Шчыра кажучы, спецыяльных праграм падтрымкі людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у культуру Беларусі, у нас няма. Практыка такая, што звычайна дапамогу сваім былым работнікам аказваюць арганізацыі, дзе яны працавалі. Ва ўсякім разе, так робіць Вялікі тэатр", — распавялі Sputnik у аддзеле арганізацыйнай працы і інфармацыі Мінкульта.

Супрацоўніца паабяцала расказаць аб цяперашнім становішчы Баса міністру і дадала, што, калі б сваякі звярнуліся да міністра раней, пэўная дапамога была б аказана.

"Шмат мы не можам, але абыякавымі дакладна не засталіся б", — сказалі ў Мінкульце.

Датэлефанавацца да дзяржаўнай установы "Цэнтр культуры "Віцебск", дзе працаваў Бас і якая займаецца арганізацыяй "Славянскага базару", Sputnik пакуль не ўдалося.

Стужка навiн
0