МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Моцныя навальніцы з залевамі і градам чакаюцца па Беларусі ў другой палове чацвярга 20 ліпеня, паведамілі Sputnik у Гідрамеце.
Доўгачаканае пацяпленне, нарэшце, прыйшло ў краіну, аднак сіноптыкі папярэдзілі, што гарачае надвор'е будзе суправаджацца кароткачасовымі ападкамі і месцамі навальніцамі.
"Сёння да 21:00 па большай частцы Беларусі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах у асобных раёнах моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама паведамілі, што пры навальніцах, верагоднасць якіх захаваецца да 22:00, вецер будзе ўзмацняцца да шквалістага.