МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Копія Эйфелевай вежы з'явіцца ў сталіцы 22 ліпеня, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.
"Вежа вышынёй амаль 4 метры ўпрыгожыць канцэрт французскай класікі каля мінскай ратушы Tour de Classique. Гэта ўжо трэці ў серыі канцэртаў "Класіка каля ратушы" і прысвечаны 25-годдзю ўстанаўлення французска-беларускіх дыпламатычных адносін", — патлумачылі арганізатары.
На ўрачыстым мерапрыемстве выступяць лепшыя майстры мастацтваў Беларусі, а таксама вядомы французскі барытон Аліўе Эт. Прагучаць сапраўдныя шэдэўры сусветнай музычнай культуры: творы Жана-Філіпа Рамо, Габрыэля Фарэ, Клода Дэбюсі.
Копію знакамітай вежы ўсталююць побач са сцэнай, і кожны жадаючы зможа зрабіць здымкі ў духу "амаль Францыя". Арганізатары анансуюць і аднайменны конкурс. Прызам стане запрашэнне на спецыяльную фотавыставу, якую зладзяць пасля заканчэння праекта ў жніўні.
Канцэрт традыцыйна распачнецца ў 20:30 каля гарадской ратушы.