МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Канапа, фіранкі і дыван з'явіліся на адным з прыпынкаў грамадскага транспарту ў Мінску. Дачакацца транспарту з камфортам можна ў раёне дома па праспекце Незалежнасці, 168.
Хто і навошта абставіў прыпынак, невядома. У сацсетках, дзе з раніцы з'явіліся першыя фатаграфіі незвычайнага прыпынку, выказалі здагадку, што гэта рэклама адной з мэблевых кампаній. Аднак карэспандэнт Sputnik не знайшоў на месцы ніякіх згадак пра спонсара камфорту.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКанапа на прыпынку ў Мінску
Канапа на прыпынку ў Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко
Людзі, якія выходзілі з тралейбусаў і аўтобусаў, з вялізным здзіўленнем успрымалі незвычайны інтэр'ер прыпыначнага пункта, а тыя, хто чакаў транспарт — з вялікім задавальненнем садзіліся на канапу.