Мінскае метро забараніла ездзіць на гіраскутэрах

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінскае метро забараніла ездзіць на гіраскутэрах
Мінскае метро забараніла ездзіць на гіраскутэрах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гіраскутэры, як і скейт ці ролікі, праносіць з сабой у метро можна, а вось ездзіць на іх забаронена.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Аб'ява аб забароне гіраскутэраў у мінскім метрапалітэне з'явілася ў чацвер на станцыях, перадае карэспандэнт Sputnik.

У метрапалітэне раней было забаронена катацца на роліках ці скейтах, а таксама ровары. У самым метро тлумачаць забароны патрабаваннямі бяспекі.

"Раней не было такой павальнай моды на гіраскутэры, а нядаўна быў выпадак, што хлопец зваліўся на ім з лесвіцы", — растлумачыў Sputnik прэс-сакратар мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

Па словах суразмоўцы агенцтва, цяпер на гіраскутэрах ездзіць у метрапалітэне нельга — як і на любым іншым выглядзе транспарту, з якога можна ўпасці. "А калі чалавек упадзе на пуці?" — задаўся пытаннем Кузьмін.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАб"ява аб забароне гіраскутэраў у мінскім метрапалітэне
Объявление о запрете гироскутеров в минском метрополитене - Sputnik Беларусь
Аб"ява аб забароне гіраскутэраў у мінскім метрапалітэне

У той жа час, забароны на пранос у метро гіраскутэраў ці ролікаў няма — яны могуць быць у пасажыра, але на іх строга забаронена ездзіць.

"Гэта нармальная практыка метрапалітэна ва ўсім свеце — нормы засцярогі і бяспекі", — заключылі ў мінскім метро.

Стужка навiн
0