Штармавое папярэджанне абвешчана па Брэсцкай і Гомельскай абласцях

© PixabayНавальніца, архіўнае фота
Навальніца, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, на гэтых выхадных па рэспубліцы будзе ўмерана цёпла.

МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на суботу 22 ліпеня ў двух абласцях Беларусі — Брэсцкай і Гомельскай, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, на гэтых выхадных па рэспубліцы будзе ўмерана цёпла: па большай частцы тэрыторыі краіны паветра прагрэецца да +25..+26°С.

"У суботу ўначы і раніцай па Брэсцкай і Гомельскай абласцях чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы", — сказалі ў Гідрамеце.

Са слоў суразмоўцаў Sputnik, у гэтых рэгіёнах на 22 ліпеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Як раней паведамілі ў Гідрамеце, цёплае надвор'е захаваецца на Беларусі і напачатку наступнага тыдня: нягледзячы на кароткачасовыя дажджы, тэмпература паветра ў панядзелак 24 ліпеня падымецца да +29°С.

Стужка навiн
0