Нацбанк: у рэзкім росце коштаў на гародніну ў чэрвені вінаватыя халады

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкПродаж садавіны і гародніны
Продаж садавіны і гародніны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Інфляцыйныя чаканні ў насельніцтва зніжаюцца павольна, далейшага росту коштаў чакаюць больш за 70% удзельнікаў апытання Нацбанка.

МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Асноўным фактарам паскарэння росту цэн на спажывецкім рынку ў чэрвені 2017 года сталі неспрыяльныя ўмовы надвор'я, канстатуюць у Нацыянальным банку. 
Па дадзеных Белстата, у чэрвені спажывецкія цэны выраслі на 0,7% у параўнанні з маем, з пачатку года інфляцыя склала 3,4%. Пры гэтым у чэрвені харчаванне падаражэла на 1,3%.

Мацней за ўсё падаражэла ў чэрвені белакачанная капуста новага ўраджаю — у 1,66 разы, цэны на моркву выраслі на чвэрць, садавіна падаражэла на 1,3%.

"У сілу неспрыяльных пагодных умоў, якія мелі месца ў II квартале, значна паскорыліся (з 8,8% да 17,2%) цэны на плодаагароднінную прадукцыю, што ў сваю чаргу адбілася і на цэнах асобных пазіцый базавай інфляцыі — у першую чаргу ў сферы грамадскага харчавання", — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

Там таксама адзначаецца, што ў чэрвені цэны на асобныя пазіцыі ў спажывецкім кошыку раслі ў цэлым аднолькава.

"Інфляцыйныя чаканні зніжаюцца павольна і па-ранейшаму захоўваюцца на дастаткова высокім узроўні. Сумарная доля адказаў рэспандэнтаў, якія чакаюць далейшага росту коштаў у наступныя 3 месяцы, у чэрвені 2017 года склала 71,3% працэнта супраць 84,4% годам раней", — адзначылі ў Нацбанку. 

Стужка навiн
0