Неспрыяльныя ўмовы надвор'я склаліся ў мінулы чацвер у горадзе Баранавічы: на яго абрынуліся залевы, праз якія райцэнтр літаральна затапіла.
Праз разгул непагадзі ў чацвер вечарам у некаторых жыхароў Баранавічаў адключалі электраэнергію, многія вуліцы былі затопленыя, а на адной з вуліц моцны вецер сарваў білборд.
На мінулы вечар сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі, аднак непагадзь разгулялася толькі ў Баранавічах.
Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца па Беларусі ў бліжэйшыя пятніцу і выхадныя, аднак аранжавы ўзровень небяспекі сіноптыкі пакуль не аб'яўлялі.