Фестываль "Наш Грунвальд" прапаноўвае наведвальнікам і аматарам гісторыі два складнікі — музычны і мілітарны. Гэтым разам было вырашана прапанаваць гледачам рэканструкцыю аднаго з вырашальных эпізодаў Грунвальдскай бітвы."Мы рэканструявалі фінальны эпізод бітвы — абарону ўмацаванага лагера і абоза і смерць Вялікага магістра Тэўтонскага ордэну Ульрыха фон Юнгінгена", — распавёў арганізатар і заснавальнік фестывалю Аляксандр Рак.Паводле яго слоў, прыблізна 150 рыцараў-рэканструктараў, а таксама артылерыя прынялі ўдзел у сучаснай Грунвальдскай бітве.Аляксандр Рак адзначыў, што ў фестывалі прынялі ўдзел рэканструктары з Расіі, але беларуская мытня не прапусціла на фестываль клуб з Украіны."Адзін з мацнейшых клубаў гістарычнай рэканструкцыіі з Кіева "Айна Бера" з усімі дакументамі і дазволамі беларускія мытнікі пратрымалі на мяжы 16 гадзінаў без ежы і пітва і не дазволілі прыехаць на фестываль. Спрабавалі вырашыць пытанне з дапамогаю МУС і Міністэрства турызму, але мытня ўсёроўна не дазволіла праехаць", — падкрэсліў заснавальнік фестываля.Аляксандр Рак таксама адзначыў, што штурм умацаванага лагера крыжакоў быў цалкам баявы і што гэта не было тэатралізаваным шоў.
Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Наш Грунвальд" праходзіць у музейным комплексе "Дудуткі" цягам 22-23 чэрвеня.
Фестываль "Наш Грунвальд" прапаноўвае наведвальнікам і аматарам гісторыі два складнікі — музычны і мілітарны. Гэтым разам было вырашана прапанаваць гледачам рэканструкцыю аднаго з вырашальных эпізодаў Грунвальдскай бітвы.
"Мы рэканструявалі фінальны эпізод бітвы — абарону ўмацаванага лагера і абоза і смерць Вялікага магістра Тэўтонскага ордэну Ульрыха фон Юнгінгена", — распавёў арганізатар і заснавальнік фестывалю Аляксандр Рак.
Паводле яго слоў, прыблізна 150 рыцараў-рэканструктараў, а таксама артылерыя прынялі ўдзел у сучаснай Грунвальдскай бітве.
Аляксандр Рак адзначыў, што ў фестывалі прынялі ўдзел рэканструктары з Расіі, але беларуская мытня не прапусціла на фестываль клуб з Украіны.
"Адзін з мацнейшых клубаў гістарычнай рэканструкцыіі з Кіева "Айна Бера" з усімі дакументамі і дазволамі беларускія мытнікі пратрымалі на мяжы 16 гадзінаў без ежы і пітва і не дазволілі прыехаць на фестываль. Спрабавалі вырашыць пытанне з дапамогаю МУС і Міністэрства турызму, але мытня ўсёроўна не дазволіла праехаць", — падкрэсліў заснавальнік фестываля.
Аляксандр Рак таксама адзначыў, што штурм умацаванага лагера крыжакоў быў цалкам баявы і што гэта не было тэатралізаваным шоў.
Каля вёскі Грунвальд у тагачаснай Польшчы сабраўся квецень войска крыжаносцаў супраць саюзнага войска Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.