МІНСК, 22 ліп — Sputnik. Некалькі крам затапіла ў Пінску праз праліўны дождж, які прайшоў у горадзе ўвечары ў пятніцу, паведамілі ў сацыяльных сетках відавочцы.
У пятніцу сіноптыкі папярэдзілі аб моцных ападках у некаторых раёнах Беларусі: прагназаваліся навальніцы і залевы, месцамі з градам.
Як паведамляюць у сацсетках жыхары Пінска, затопленым аказаўся шэраг магазінаў па вуліцы Першамайскай. Са слоў відавочцаў, у цяперашні час на месца прыбылі машыны МНС, якія адпампоўваюць ваду з гандлёвых аб'ектаў.
Акрамя таго, як пішуць пінчукі, падтапіла і некаторыя вуліцы раённага цэнтра, у прыватнасці Кірава, Цэнтральную, Карасёва, Ракасоўскага.
Паводле інфармацыі Гідрамета, у суботу 22 ліпеня ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях зноў пройдуць праліўныя дажджы, у сувязі з неспрыяльным надвор'ем на поўдні Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.