МІНСК, 23 ліп — Sputnik. Пераможцам у агульным заліку грузавікоў на ралі "Шаўковы шлях-2017" стаў экіпаж каманды "КАМАЗ-майстар" на чале з Дзмітрыем Сотнікавым, другое месца ў агульным заліку ў Антона Шыбалава, трэцяе — у Айрата Мардзеева.
Спартыўную каманду павіншаваў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і пажадаў экіпажам новых дасягненняў і яркіх перамог.
"Ад душы віншую вас з трыумфальным выступам на міжнародным ралі "Шаўковы шлях" 2017 года. Вы зноў прадэманстравалі чэмпіёнскі характар і справядліва занялі ўвесь п'едэстал гонару. Сваім поспехам пацвердзілі неперасягненыя магчымасці айчынных аўтамабіляў маркі "КамАЗ", — гаворыцца ў віншаванні Пуціна.
Афіцыйны фініш ралі-рэйду павінен быў адбыцца ў суботу ў кітайскім горадзе Сіань.
Аднак з-за ўмоў надвор'я — на поўнач краіны абрынуліся праліўныя дажджы — аргкамітэт ралі-рэйду прыняў рашэнне адмяніць заезд. Арганізатары падкрэслілі, што ўчастак, размешчаны ў гарыстай мясцовасці, можа быць небяспечны для ўдзельнікаў.
Беларуская каманда таксама годна выступіла на складаным ралі. Сяргей Вязовіч з "МАЗ-СПОРТаўта" у агульным заліку заняў пятае месца. Аляксей Вішнеўскі размясціўся на сёмай пазіцыі, Аляксандр Васілеўскі паказаў восьмы вынік.
Ралі-рэйд "Шаўковы шлях" працягласцю 9 599 кіламетраў праходзіў па тэрыторыі Расіі, Казахстана і Кітая. Спаборніцтвы праводзіліся ў сёмы раз.