Парад і святочныя мерапрыемствы адбыліся ў суботу ў Мінску з нагоды будучага прафесійнага свята выратавальнікаў. Дзень пажарнай службы супрацоўнікі МНС будуць адзначаць 25 ліпеня, а ў гэтую суботу запрасілі на сваё свята ўсіх жадаючых.
Перад гасцямі па праспекце Незалежнасці праехалі каля 30 адзінак тэхнікі, у тым ліку і гістарычнай, а таксама прайшлі больш за 500 ратавальнікаў. Пасля чаго ў дзіцячым парку імя Горкага адбыўся плац-канцэрт роты ганаровай варты Універсітэта грамадзянскай службы МНС Беларусі.
Юныя госці змаглі палазіць па пажарных і выратавальных машынах, прымерыць на сябе амуніцыю ратавальнікаў. Для іх былі падрыхтаваныя конкурсы, выпрабаванні (напрыклад, дымакамеры) і разнастайныя выступленні. На вадзе супрацоўнікі МНС інсцэніравалі эпізод выратавання, на сушы дзяцей і дарослых здзіўлялі кінолагі з сабакамі.
Як Мінск святкаваў разам з ратавальнікамі іх надыходзячае прафесійнае свята, глядзіце на відэа Sputnik.