Чэмпіянат свету па верталётным спорце пройдзе ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпаборніцтвы верталётаў
Спаборніцтвы верталётаў - Sputnik Беларусь
У рамках падрыхтоўкі да сусветнага першынства на аэрадроме Баравая з 25 па 30 ліпеня пройдзе тэст-чэмпіянат, у якім возьмуць удзел 27 верталётных экіпажаў з пяці краін свету.

МІНСК, 24 ліп — Sputnik. Чэмпіянат свету па верталётным спорце ўпершыню пройдзе ў Беларусі ў 2018 годзе, заявіў на прэзентацыі новай базы Мінскага аэраклуба ДТСААФ кіраўнік Беларускай федэрацыі авіяцыйнага спорту Аляксандр Цэнцер.

"Гэта не першы сусветны чэмпіянат у Беларусі па верталётным спорце: сусветнае першынство ўжо праводзілася ў 1978 годзе ў Віцебску на базе аэраклуба ДТСААФ, і вось праз 40 гадоў Беларусь зноў прымае ЧС", — распавёў Цэнцер.

Фестываль авіяцыі Крылаты фэст у Музеі народнай архітэктуры і побыту - Sputnik Беларусь
Фота
"Крылаты фэст" - месца, дзе здяйсняюцца мары

Мяркуецца, што з 24 па 29 лiпеня 2018 года на мінскім аэрадроме будуць змагацца лепшыя пілоты з некалькіх дзясяткаў краін. Дарэчы, на мінулым чэмпіянаце беларускія пілоты сталі другімі, а тры беларускія спартоўцы патрапілі ў дзясятку лепшых верталётчыкаў свету.

У рамках падрыхтоўкі да будучага першынства ў Мінску на аэрадроме Баравая пройдзе тэст-чэмпіянат: 27 экіпажаў з пяці краін на працягу шасці дзён з 25 па 30 ліпеня будуць змагацца за медалі ў сямі дысцыплінах.

Цэнцер нагадаў, што верталётны спорт быў прыдуманы для ўдасканалення навыкаў пілотаў.

"Для чаго былі прыдуманы верталёты? Каб можна было ў любую хвіліну апынуцца ў любым пункце, куды нельга даехаць. Для таго, каб пілоты маглі гэта зрабіць у любых умовах, былі прыдуманы адмысловыя складаныя практыкаванні, якія сталі асновай для правядзення спаборніцтваў", — распавёў Цэнцер.

Пілоты будуць спаборнічаць у верталётным слаламе, фрыстайле, гонках з грузамі і іншых дысцыплінах.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі