Відэа

Гол з вуглавога Паўла Седзько скарае YouТube

Падпісацца
Глядзіце на відэа, як брэсцкі паўабаронца зрабіў пас, які стаў самым недарэчным голам сезона.

Пас ад вуглавога сцяга паўабаронцы брэсцкага "Дынама" Паўла Седзько ў 1/8 фіналу кубка Беларусі набраў на канале YouТube каля 50 тысяч праглядаў.

Гамяльчане вялі па ліку, на 28 хвіліне хаўбэк Седзько з вуглавога зрабіў пас, але ні брамнік ФК "Гомель" Алег Кавалёў, ні абаронца Бацішчаў так і не разабраліся, хто з іх павінен быў прыняць удар на сябе. У выніку мяч проста закаціўся ў ніжні вугал.

Самы недарэчны гол сезону надаў упэўненасці дынамаўцам, матч скончыўся з лікам 2:1 на карысць берасцейцаў.

Стужка навiн
0