Відэа

Кіраваныя заносы і роў матораў: як прайшоў дрыфт у Лагойску

Падпісацца
Фінал III этапу Чэмпіянату Беларусі па дрыфце прайшоў у Лагойску. Глядзіце на відэа, як спаборнічалі лепшыя беларускія дрыфтары.

На трасе сабраліся беларускія зоркі дрыфту на самых розных спорткарах, спецыяльна падрыхтаваных для спаборніцтваў па кіруемаму заносу.

Пераможцам этапу стаў гродзенец Дзмітрый Нагула, другое месца — у мінчаніна Сяргея Сака, трэцяе — у берасцейца Дзмітрыя Курловіча.

Арганізатары падрыхтавалі для гледачоў шырокую забаўляльную праграму: працавала дрыфт-таксі, у якім мог пракаціцца кожны жадаючы. Таксама для гледачоў быў зладжаны аўтамабільны кірмаш.

Стужка навiн
0