Фота

Грабарка - святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша

Падпісацца
Сёння Грабарка не толькі найбольшая святыня Польшчы, але і важны турыстычны аб’ект.

Больш за 200 гадоў на тэрыторыі польскага Падляшша існуе традыцыя з хросным ходам несці крыжы да гары Грабарка. Першыя згадкі пра гару датуюцца 1710 годам, хоць колькі год таму археолагамі з Варшавы былі знойдзены гліняныя таблічкі на грэцкай мове XIII стагоддзя. Выказваліся меркаванні, што тады на гэтай гары перахоўвалі ад татарскіх набегаў мясцовыя праваслаўныя святыні.

Згодна з легендай, калісьці ў гэтай мясцовасці быў вялікі мор і людзі гінулі цэлымі сем'ямі. Адзіным выратаваннем для іх і была гэта святая гара і крынічка, што працякае ў яе падножжы. Людзі пілі тую ваду і жылі-маліліся на вяршыне гары — так і выратаваліся.

Іншая легенда распавядае, што пад час таго ж мору адзін мужчына, сям'я якога ўжо была пры смерці, пайшоў з крыжом на гару памаліцца Богу, такім чынам і выратаваўся і выратаваў сваю сям'ю. Ужо праз колькі дзён на гару прыйшло з крыжамі колькі тысяч людзей і пачалі маліць Бога, каб дараваў ім жыццё. Кажуць, што маліліся да таго часу, пакуль не ўбачылі ў небе крыж. У хуткім часе хвароба адступіла, але традыцыя крыжовага хода да гары жыве і па сённяшні дзень.

Першапачаткова Грабарка была ўніяцкай святыняй, і мясцовая царква была філіяй уніяцкай парафіі з Семятычаў. Вядома, што ў 1717 годзе біскуп Леў Кішка даў дазвол на набажэнствы ў тутэйшай капліцы. Па ліквідацыі ўніяцтва расійскімі ўладамі царкву замянілі на іншую праваслаўную драўляную царкву з вёскі Мельнікі. У 1980-х гадах традыцыю з крыжовым ходам адрадзілі чальцы мясцовага моладзевага праваслаўнага брацтва. Спачатку без дазволу і таемна туды хадзілі, зараз на свята Грабаркі паломнікаў збіраецца да 100 тысяч.

Будынак Прэабражэнскай царквы быў падпалены зламыснiкамi ў 1990 і праз колькі часу наноў адбудованы.

© Sputnik / Сергей ЛескетьБольш за 200 гадоў на тэрыторыі польскага Падляшша існуе традыцыя з хросным ходам несці крыжы да гары Грабарка.
Грабарка - святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша - Sputnik Беларусь
1/12
Больш за 200 гадоў на тэрыторыі польскага Падляшша існуе традыцыя з хросным ходам несці крыжы да гары Грабарка.
© Sputnik / Сергей ЛескетьПершыя згадкі пра гару датуюцца 1710 годам, хоць колькі год таму археолагамі з Варшавы былі знойдзены гліняныя таблічкі на грэцкай мове XIII стагоддзя.
Грабарка - святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша - Sputnik Беларусь
2/12
Першыя згадкі пра гару датуюцца 1710 годам, хоць колькі год таму археолагамі з Варшавы былі знойдзены гліняныя таблічкі на грэцкай мове XIII стагоддзя.
© Sputnik / Сергей ЛескетьВыказваліся меркаванні, што тады на гэтай гары перахоўвалі ад татарскіх набегаў мясцовыя праваслаўныя святыні.
Грабарка - святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша - Sputnik Беларусь
3/12
Выказваліся меркаванні, што тады на гэтай гары перахоўвалі ад татарскіх набегаў мясцовыя праваслаўныя святыні.
© Sputnik / Сергей ЛескетьЗгодна з легендай, калісьці ў гэтай мясцовасці быў вялікі мор і людзі гінулі цэлымі сем’ямі.
Грабарка - святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша - Sputnik Беларусь
4/12
Згодна з легендай, калісьці ў гэтай мясцовасці быў вялікі мор і людзі гінулі цэлымі сем’ямі.
© Sputnik / Сергей ЛескетьАдзіным выратаваннем для іх і была гэта святая гара і крынічка, што працякае ў яе падножжы.
Грабарка - святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша - Sputnik Беларусь
5/12
Адзіным выратаваннем для іх і была гэта святая гара і крынічка, што працякае ў яе падножжы.
© Sputnik / Сергей ЛескетьЛюдзі пілі тую ваду і жылі-маліліся на вяршыне гары – так і выратаваліся.
Грабарка - святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша - Sputnik Беларусь
6/12
Людзі пілі тую ваду і жылі-маліліся на вяршыне гары – так і выратаваліся.
© Sputnik / Сергей ЛескетьІншая легенда распавядае, што пад час таго ж мору адзін мужчына, сям’я якога ўжо была пры смерці, пайшоў з крыжом на гару памаліцца Богу, такім чынам і сам выратаваўся і выратаваў сваю сям’ю.
Грабарка - святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша - Sputnik Беларусь
7/12
Іншая легенда распавядае, што пад час таго ж мору адзін мужчына, сям’я якога ўжо была пры смерці, пайшоў з крыжом на гару памаліцца Богу, такім чынам і сам выратаваўся і выратаваў сваю сям’ю.
© Sputnik / Сергей ЛескетьУжо праз колькі дзён на гару прыйшло з крыжамі колькі тысяч людзей і пачалі маліць Бога, каб дараваў ім жыццё. Кажуць, што маліліся да таго часу, пакуль не ўбачылі ў небе крыж. У хуткім часе хвароба адступіла, але традыцыя крыжовага хода да гары жыве і па сённяшні дзень.
Грабарка - святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша - Sputnik Беларусь
8/12
Ужо праз колькі дзён на гару прыйшло з крыжамі колькі тысяч людзей і пачалі маліць Бога, каб дараваў ім жыццё. Кажуць, што маліліся да таго часу, пакуль не ўбачылі ў небе крыж. У хуткім часе хвароба адступіла, але традыцыя крыжовага хода да гары жыве і па сённяшні дзень.
© Sputnik / Сергей ЛескетьБудынак Прэабражэнскай царквы быў падпалены зламыснiкамi ў 1990 і праз колькі часу наноў адбудаваны.
Грабарка - святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша - Sputnik Беларусь
9/12
Будынак Прэабражэнскай царквы быў падпалены зламыснiкамi ў 1990 і праз колькі часу наноў адбудаваны.
© Sputnik / Сергей ЛескетьПершапачаткова Грабарка была ўніяцкай святыняй, і мясцовая царква была філіяй уніяцкай парафіі з Семятычаў.
Грабарка - святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша - Sputnik Беларусь
10/12
Першапачаткова Грабарка была ўніяцкай святыняй, і мясцовая царква была філіяй уніяцкай парафіі з Семятычаў.
© Sputnik / Сергей ЛескетьВядома, што ў 1717 годзе біскуп Леў Кішка даў дазвол на набажэнствы ў тутэйшай капліцы. Па ліквідацыі ўніяцтва расійскімі ўладамі царкву замянілі на іншую праваслаўную драўляную царкву з вёскі Мельнікі.
Грабарка - святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша - Sputnik Беларусь
11/12
Вядома, што ў 1717 годзе біскуп Леў Кішка даў дазвол на набажэнствы ў тутэйшай капліцы. Па ліквідацыі ўніяцтва расійскімі ўладамі царкву замянілі на іншую праваслаўную драўляную царкву з вёскі Мельнікі.
© Sputnik / Сергей ЛескетьУ 1980-х гадах традыцыю з крыжовым ходам адрадзілі сябры мясцовага моладзевага праваслаўнага брацтва. Спачатку без дазволу і таемна туды хадзілі, зараз на свята Грабаркі паломнікаў збіраецца да 100 тысяч.
Грабарка - святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша - Sputnik Беларусь
12/12
У 1980-х гадах традыцыю з крыжовым ходам адрадзілі сябры мясцовага моладзевага праваслаўнага брацтва. Спачатку без дазволу і таемна туды хадзілі, зараз на свята Грабаркі паломнікаў збіраецца да 100 тысяч.
Стужка навiн
0