Грабеншчыкоў распавёў, што чакае гледачоў на юбілейным канцэрце ў Мінску

© Sputnik / Евгения Новоженина / Перайсці ў медыябанкКанцэрт Барыса Грабеншчыкова
Канцэрт Барыса Грабеншчыкова - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мэтр рок-сцэны распавёў аб канцэртнай праграме, вулічных выступленнях і падзяліўся ўспамінамі аб мінскіх канцэртах.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Вялікі канцэрт Барыса Грабеншыкова і "Аквариум" з нагоды 45-годдзя калектыву адбудзецца 30 ліпеня ў сталічным Prime Hall.

— Што чакае гледачоў на юбілейным канцэрце ў Мінску?

— Гэтым разам мы прыязджаем да вас з акустычнай праграмай — не гучна, без барабанаў, як быццам граем дома ў знаёмых. А калі граеш так, немагчыма планаваць загадзя, песні прыходзяць у галаву прама падчас канцэрта.

— Прыязджаючы ў горад, Вы даеце вулічны канцэрт. Ці заўжды яны праходзілі гладка? Ці плануеце даць такі канцэрт і гэтым разам у Мінску?

— Вулічныя канцэрты здараюцца таксама самі сабой — калі ёсць магчымасць і настрой. Таму абяцаць не буду, але жаданне паграць на вуліцы ёсць заўжды. Гралі мы шмат дзе, і граць пакуль што ніхто ніколі і нідзе не перашкаджаў.

— Ці ёсць горад, у якім Вам падабаецца выступаць больш за ўсё?

— Вы ведаеце, гарады ўсе розныя і людзі ў іх розныя, таму незразумела, як іх параўноўваць. А спяваць песні — заўсёды радасць. Гэта заўсёды і ўсюды падабаецца.

— Ці можаце прыгадаць Ваша першае выступленне ў Мінску?

— Памятаю, як было смешна: напрыканцы 80-х мы ўпрошвалі мінскіх арганізатараў даць нам сыграць канцэрт у невялікім клубе, а нам казалі: "Занадта шмат народу хоча вас слухаць, колькі дзён прыйдзецца граць" і заганялі ў Палац спорту. Але і там даводзілася граць па некалькі канцэртаў.

Вялікі юбілейны канцэрт "Аквариум 45" адбудзецца 30 ліпеня ў сталічным Prime Hall, пачатак а 19-й гадзіне; кошт квіткоў ад 90 рублёў.

Стужка навiн
0