Італьянскі аркестр Джузэпэ Вердзі ўпершыню выступіць у Мінску

© Photo : Арганізатары канцэртуІтальянскі аркестр Джузэпэ Вердзі
Італьянскі аркестр Джузэпэ Вердзі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падчас канцэрту прагучаць творы выбітных кампазітараў – Антоніа Вівальдзі, Джоакино Расіні, Джакама Пучыні, Пятра Ільіча Чайкоўскага, а таксама сучасных кампазітараў Астара Пьяцолы, Бенджаміна Брытэна і Лероя Андэрсана.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Канцэрт камернага аркестра тэатра Джузэпэ Вердзі пад кіраваннем дырыжора Фабрыцыа Фічура ўпершыню адбудзецца ў Цэнтральным доме афіцэраў 26 кастрычніка, распавялі арганізатары канцэрту.

У Мінск прыедзе камерны склад аркестра — Orchestra Camerata Strumentale Italiana — 15 чалавек на чале з Фабрыцыо Фічура, адным з прызнаных італьянскіх спецыялістаў па музыцы барока. Ён жа з'яўляецца адным з галоўных прыхільнікаў пашырэння рэпертуару за кошт інтэрпрэтацыі ў стылі барока твораў кампазітараў 20 стагоддзя.

Падчас канцэрту прагучаць творы выбітных кампазітараў —  Антоніа Вівальдзі, Джоакино Расіні, Джакама Пучыні, Пятра Ільіча Чайкоўскага, а таксама сучасных кампазітараў Астара Пьяцолы, Бенджаміна Брытэна і Лероя Андэрсана.

Аркестр тэатра Джузэпэ Вердзі ў Трыесце быў створаны ў 1944 годзе, а сваю цяперашняю назву атрымаў у 1961-м. Гэта прызнаныя музыкі міжнароднага класа, якія актыўна гастралююць у Італіі і за мяжой.

Сімфанічны канцэрт аркестра Джузэпэ Вердзі адбудзецца 26 кастрычніка ў Цэнтральны доме афіцэраў; пачатак а 19-й гадзіне; кошт квіткоў — ад 30 да 93 руб. 

Стужка навiн
0