Міжнародны фестываль "Наш Грунвальд" прайшоў у музейным комплексе "Дудуткі" 22-23 ліпеня. Фестываль складаўся з гістарычнай і музычнай частак.
У канцэрце ўзялі ўдзел "Стары Ольса", Catharsis, Кацярына Ваданосава, "Земля легенд", Gods Tower і іншыя.
Аднім з хэдлайнераў быў заяўлены расійскі гурт "Кукрыниксы". Падчас свайго выступлення гурт выканаў свае лепшыя песні і песні з рэпертуару гурта "Король и Шут".
Лідэр гурта "Кукрыниксы" Аляксей Гаршанёў адзначыў са сцэны, што для таго, каб фестываль атрымаўся, трэба, каб было добрае надвор'е, і пажартаваў наконт таго, што беларускае і піцерскае лета нечым падобныя.
Глядзіце на відэа, як калектыў выконвае песню "Не беда".