Пра Заслаўе знялі атмасферны таймлапс

© Photo : Facebook / Caver Bel-sky / ‎ЗаславльСпаса-Праабражэнская царква
Спаса-Праабражэнская царква - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На відэахостынгу Vimeo размешчана відэа з гістарычнымі краявідамі аднаго з найстаражтынейшых беларускіх гарадоў – Заслаўя.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Рэжысёр Леанід Хвашчынскі размясціў на сваім канале на Vimeo таймлапс-ролік, які ён здымаў цягам цэлага года.

"Я пачаў здымаць мінулым летам, і, на працягу ўсяго года, я быў настроены рашуча. Заўсёды, калі была добрае надвор'е, я прыязджаў і здымаў. Разам са здымкамі я адкрываў для сябе прыродныя з'явы. Наколькі цудоўна было здымаць зімовы світанак у —15 і бачыць, як імжа на дрэвах пераліваецца мільёнамі адценняў! Або быць "тут і цяпер" у момант перадсвітальнага вясновага туману і сустракаць новы дзень! Кожны раз маёй задачай было злавіць гэтыя рэдкія кадры", — напісаў аутар роліка.

Само відэа прысвечана гісторыка-культурнаму запаведніку "Заслаўе", які ў год наведвае болей за 35 тысяч чалавек. Запаведнік уяўляе сабой складаную сістэму аб'ектаў і ахоўных тэрыторый, аб'яднаных паміж сабой гістарычна, тэматычна і функцыянальна.

Пад аховай знаходзяцца 113 га старажытнай часткі горада, на якой размяшчаюцца такія гістарычныя каштоўнасці, як гарадзішча "Замэчак" (помнік археалогіі Х-ХІІ стст.), гарадзішча "Вал" з былым кальвінскім зборам (гісторыка-культурны помнік XI-XVII стст.), курганныя могільнікі Х-ХІ стст., касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (другая палова ХVІІІ ст.).

У фондах музея-запаведніка "Заслаўе" захоўваецца каля 16 тысяч музейных прадметаў, якія сфарміраваны ў 22 калекцыі.

Стужка навiн
0