МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Беларускія праваахоўнікі звярнулі ўвагу на людзей з сабакамі без наморднікаў. Калі на нядбайных гаспадароў, якія парушаюць правілы выгулу, паскардзіцца хто-небудзь з суседзяў, па сігнале да іх могуць накіраваць участковага. І прафілактычнай размовай справа не абмяжуецца.
У акаунце Twitter ГУУС Мінгарвыканкама з'явілася паведамленне:
"У Фрунзенскім р-не сведка заявіў аб выгулу сабакі без намордніка. Выбыў участковы. Па прыкметах заяўніка шукае ўладальніка сабакі".
Во Фрунзенском р-не очевидец заявил о выгуле собаки без намордника. Выбыл участковый. По приметам заявителя ищет владельца собаки. #дежурка
— GUVD_Minsk (@GUVD_Minsk) 25 июля 2017 г.
У Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы паведамілі Sputnik, што ў сваю чаргу яны перыядычна праводзяць рэйды па спальных раёнах сталіцы. Штрафы за парушэнне правілаў з пачатку года былі выпісаныя 136 мінчукам, іх сума склала больш за 600 рублёў. А папярэджанняў было значна больш, заўважаюць спецыялісты.
"Па правілах выгулу без намордніка дазволена гуляць шчанюкам ва ўзросце да 3 месяцаў і дэкаратыўных сабак ростам да 25 сантыметраў у карку. А сабак патэнцыйна небяспечных парод забаронена выгульваць непаўналетняму чалавеку або чалавеку ў нецвярозым стане", — распавялі ў жыллёвай гаспадарцы.
За парушэнне гэтых правілаў пагражае папярэджанне або штраф у памеры ад 1 да 15 базавых велічынь. Калі ж гадаванец прычыніў шкоду здароўю і маёмасці іншага чалавека, то спагнанне складзе ад 10 да 30 базавых велічынь або да парушальніка могуць прымяніць адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак.
Нагадаем: у парламенце на разглядзе знаходзіцца праект закона "Аб абыходжанні з жывёламі", які спрабуюць прыняць на працягу дзесяці гадоў. Пастаянна ён не вытрымлівае крытыкі грамадскасці. Па большай частцы змены могуць закрануць утрыманне сабак патэнцыйна небяспечных парод. У якасці месца пражывання прапануюцца не кватэры, а дамы сядзібнага тыпу і вальеры.