БАТЭ з мінімальным лікам прайграў "Славіі" - 1:0

© Photo : Twitter / @slaviaofficialМатч паміж БАТЭ і Славіяй
Матч паміж БАТЭ і Славіяй - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адзіны мяч падчас гульні паміж барысаўчанамі і чэшскім клубам забіў на 20 хвіліне Мілан Шкода.
МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Барысаўскі футбольны клуб з мінімальным лікам прайграў першы матч з чэшскай "Славіяй" — 1:0.
Сустрэча ў рамках кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў прайшла ў аўторак 25 ліпеня ў Празе на стадыёне "Эдэн".
Адзіны мяч падчас гульні паміж барысаўчанамі і чэшскім клубам забіў на 20 хвіліне Мілан Шкода. Да канца сустрэчы лік на табло не змяніўся.
Такім чынам, падчас сустрэчы ў адказ у Барысаве БАТЭ трэба забіваць як мінімум два мячы і не прапускаць.
Другі паядынак БАТЭ і "Славіі" адбудзецца 2 жніўня на хатнім стадыёне барысаўчан.
Стужка навiн
0