Стваральнік "Сімпсанаў" здыме дарослы мульцік пра прынцэсу-выпівоху

© PixabayЛялька прынцэсы, архіўнае фота
Лялька прынцэсы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэм'ера мультфільма адбудзецца ў 2018 годзе, адначасова выйдуць адразу дзесяць эпізодаў.

МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Стваральнік папулярнага мультсерыяла "Сімпсаны" прадзюсар і сцэнарыст Мэт Грэйнінг здыме мультфільм для дарослых, галоўнай гераіняй якога стане прынцэса,  што пакутуе ад алкагалізму, паведамляе амерыканскі партал Coming Soon.

Праект будзе называцца Disenchantment ("Расчараванне") і распавядзе пра ліхтугі юнай прынцэсы-алкагалічкі, яе сябра-эльфа і асабістага дэмана Люцы ў сярэднявечным каралеўстве Dreamland. На сваім шляху галоўныя героі сутыкнуцца з тролямі і дурнямі. Чакаецца, што на экраны мульцік выйдзе ў наступным годзе.

"Мультфільм аб жыцці і смерці, каханні і сэксе, а таксама аб тым, як працягваць смяяцца ў свеце, поўным пакут і ідыётаў, нягледзячы на тое, што табе гавораць старэйшыя і чараўнікі", — сказаў Грейнінг.

Вядома, што галоўных герояў агучаць акцёры і комікі Эбі Джейкабсан, Нат Факсан і Эрык Андрэ. Анімацыяй зоймецца студыя Rough Draft Studios, дзе малявалі графіку для "Футурамы". Усяго плануецца зняць 20 эпізодаў.

Стужка навiн
0