МІНСК, 26 ліп — Sputnik. На "Беларусьфільме" пачаліся здымкі падлеткавага фільма "Скачок саламандры" рэжысёра Ігара Чацверыкова, паведамілі Sputnik у прэс-службе кінастудыі.
"Аўдыторыя, на якую мы разлічваем — 12-14 гадоў. Гэтага ж узросту будуць і галоўныя героі. Тэма павінна знайсці водгук у сучасных падлеткаў. Паколькі галоўныя героі — каманда геймераў, якія гуляюць у выдуманую гульню. Іх мара — стаць крутой камандай, трапіць на міжнародныя спаборніцтвы. Але гісторыя не пра камп'ютэрныя, а пра рэальныя прыгоды. Загадзя раскрываць сюжэт не хочацца. Скажу толькі, што наша мэта — зрабіць такое кіно, каб падлеткам было цікава, каб яны самі прыйшлі на гэты фільм", — распавядае Ігар Чацверыкоў.
На студыі адзначаюць, што фільм будзе вытрыманы ў прыгодніцкім жанры. У фільме таксама будуць адсылкі ў беларускае мінулае.
Аўтар сцэнарыя новай карціны Валянцін Залужны ўжо працаваў у пары з Ігарам Чацверыковым на праектах "Дзяржаўная мяжа" і "Участак лейтэнанта Качуры".
Усе галоўныя ролі ў фільме выконваюць падлеткі. З дарослых акцёраў найбольш прыкметныя ролі ў Сяргея Чэкерэса, Валянціны Гарцуевай, Канстанціна Міхаленкі і Аляксандра Аўчыннікава.
На "Беларусьфільме" падкрэслілі, што ўсе здымкі пройдуць на тэрыторыі Беларусі і ў горадзе Мінску.